Аб'явы
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 02.04.2026
18:30 – СВЯТАЯ ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА;  ПАСЛЯ ІМШЫ АДАРАЦЫЯ Ў “ЦЯМНІЦЫ” ДА 21.00
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 03.04.2026
9:00 – 17:30 - АДАРАЦЫЯ Ў “ЦЯМНІЦЫ” 17:30 – КРЫЖОВЫ ШЛЯХ (і магчымасць споведзі); 18:30 – ЛІТУРГІЯ МУКІ ПАНА; ПАСЛЯ ЛІТУРГІІ - АДАРАЦЫЯ Ў “ГРАБНІЦЫ” ДА 21:00.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА 04.04.2026
Ад 8:45 да 22:30 – АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМАНТУ Ў “ГРАБНІЦЫ”; А 9:00, 12:00, 15:00, 17:00 і 18:00 – ПАСВЯЧЭННЕ СВЯТОЧНЫХ СТРАЎ НА ВЕЛІКОДНЫ СТОЛ.
23:00 – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
(прыносім з сабою свечкі, альбо набываем у шапіку) ПАСЛЯ ПАСХАЛЬНАЙ ВІГІЛІІ, НОЧЧУ – РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ПРАЦЭСІЯ
НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ХРЫСТОВА (ВЯЛІКДЗЕНЬ) 05.04.2026
УРАЧЫСТАЯ СВЯТАЯ ІМША А 12:00
ІІ ДЗЕНЬ ВЯЛІКАДНЯ (панядзелак 06.04.2026)
УРАЧЫСТАЯ СВЯТАЯ ІМША А 10:00 і 18:00
Парадак Св. Імшы
Парадак Св. Імшы ў нашам касцёле:
  • буднія дні (акрамя Панядзелка) 18:00;
  • Нядзеля 10:00 і 12:00.
Касцёл адчынены:
  • кожны будні дзень ад 7:30 да 19:00,
  • у нядзелю ад 9:00 да 20:00.
Вялікі Тыдзень
Сёння ў літургіі Касцёла распачынаецца Вялікі Тыдзень, найважнейшы ва ўсім літургічным годзе. Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Святым Пасхальным Трыдуум, які распачнецца ў Вялікі Чацвер. Прыпамінаем таксама аб споведзі, каб не адкладваць на апошнія дні. Ахвяры, якія будуць зложаныя сёння ў скарбонку пасля Св. Імшы будуць прызначаныя на утрыманне духоўнай Семінарыі ў Вільні.
Вялікі Чацвер
У Вялікі Чацвер будзем успамінаць устанаўленне Хрыстом сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства. У гэтым асаблівым дні просім памятаць у малітве пра ўсіх святароў.
Вялікая Пятніца
У Вялікую Пятніцу – дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў. У гэтым дні таксама распачнецца навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Ахвяры, зложаныя ў часе адарацыі знаку СВЯТОГА КРЫЖА, будуць прызначаныя на патрэбы хрысціянаў у Святой Зямлі.
Вялікая Субота
Запрашаем на адарацыю Пана Езуса ў Грабніцы на працягу ўсёй Вялікай Суботы. Можна ўпісацца ў графік адарацыі па тры чалавекі на кожную гадзіну. Графік на століку пры выхадзе з касцёла.
Падзяка
Вялікі дзякуй тым, хто на мінулым тыдні прыбіраў у касцёле, а асабліва тым, хто ў аўторак працаваў на нашай парафіяльнай талацэ, а ў суботу – пры рыхтаванні вербачак! Няхай добры Бог усім узнагародзіць! Дзякуй вялікі за ўсе ахвяраванні складзеныя для патрэбаў парафіі і нашай супольнасці братоў капуцынаў. Дзякуй усім парафіянам, якія рыхтавалі ручныя вырабы і прысмакі на наш парафіяльны перадвелікодны кірмаш!
Рамонт падзямелляў нашага касцёла
Добрай нядзелькі ўсім! Прыміце благаслаўленне. бр. Сяргей Мацюшонак ofmcap, пробашч...